Эстонскі драматычны тэатр (эст.: Eesti Draamateater) — тэатр драмы ў сталіцы Эстоніі, Таліне, які вядзе сваю гісторыю з 1920 года. Ранейшая назва — Эстонскі дзяржаўны акадэмічны тэатр драмы імя В. Кінгісепа. Гісторыя Заснаваны ў 1920 годзе, ініцыятары стварэння — акцёры тэатра «Ванемуйнэ». Спачатку гэта была драматычная студыя, акцёры якой арандавалі памяшканне ў будынку, які належаў Нямецкаму тэатральнаму таварыству. У 1939 годзе Драмстудыі удаўся выкупіць будынак. У 1949 годзе Эстонскі Драматычны тэатр аб'яднаўся з драматычнай трупай тэатра «Эстонія». На працягу сваёй гісторыі тэатр працаваў пад рознымі назвамі: з 1920 года па 1937 год — Драмстудыя, з 1937 года — Эстонскі драматычны тэатр, з 1949 года — Талінскі драматычны тэатр, з 1952 года насіў імя Віктара Кінгісепа, а ў 1957—1989 гадах — Эстонскі дзяржаўны акадэмічны тэатр драмы імя В. Кінгісепа. Гісторыя Эстонскага драматычнага тэатра непарыўна звязана з імем пастаноўшчыка Вальдэмара Панса, які атрымаў сусветную вядомасць. Пастаўленыя ім п'есы фарміравалі вобраз тэатра ў 1960-х і 1970-х гадах. |
About us|Jobs|Help|Disclaimer|Advertising services|Contact us|Sign in|Website map|Search|
GMT+8, 2015-9-11 20:12 , Processed in 0.156631 second(s), 16 queries .